Грамадская акцыя

Мікола Статкевіч пра акцыю на 20 год рэферэндуму-96

«Вярнуць уладу народу» – пад гэткаю назваю сёння ў Менску прайшла акцыя, абвешчаная Беларускім нацыянальным кангрэсам. 

Пры гэтым, што цікава, арганізатары не падавалі заяўкі ў гарвыканкам, а толькі паінфармавалі ўлады пра свае намеры.

Read More
Грамадская акцыя

Мікалай Стакевіч: Зберагчы сваю краіну

Беларусы з\’язжаюць. З-за адсутнасці працы, мізэрных заробкаў, немагчымасці пракарміць сябе і свае сем\’і. Сотні тысячаў людзей мусяць пакідаць звыклае жыццё і ехаць у невядомасць. За адзін мінулы год від на пастаяннае жыхарства ў краінах ЕС атрымалі каля 100 тысячаў нашых суграмадзянаў.

Read More
Грамадская акцыя

Народная Грамада падтрымала мітынг 24 лістапада

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) падтрымала мітынг з нагоды 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. 

Сябры Выканаўчага бюро Народнай Грамады на сваім пасяджэнні ў Мінску аднагалосна выказаліся ў падтрымку мітынга з нагоды 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту.

Read More
Грамадская акцыя

Статкевіч і Някляеў паведамілі менскім уладам пра акцыю 24 лістапада

Прымеркаваны да гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту мітынг пачнецца а 18.00.

Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч апавясцілі Менгарвыканкам аб правядзенні 24 лістапада акцыі, прымеркаванай да 20-ай гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Мікалай Статкевіч апублікаваў тэкст паведамлення:

«Сёння разам з Уладзімірам Някляевым перадалі ў Мінгарвыканкам наступнае паведамленне:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ад Някляева Уладзіміра Пракопавіча і Статкевіча Мікалая Віктаравіча

У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпісанымі нашай краінай міжнароднымі дамовамі, мы маем намер правесці 24 лістапада 2016 года на плошчы Свабоды Менска мітынг з нагоды 20-годдзя антыканстытуцыйнага перавароту і ўстанаўлення ў нашай краіне дыктатарскага рэжыму.

Read More