РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ РАДЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСА (праект)
20 траўня на выніковым пасяджэнні аргкамітэта Кангрэса быў прыняты праект Рэгламента працы Рады Кангрэса, які будзе прапанаваны для разгляду першаму пасяджэнню Рады 28 траўня.
ПРАЕКТ
РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ РАДЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСА
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) фармуецца шляхам наўпроставага дэлегавання з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па 1 чалавеку ) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур – па 3 чалавекі ад кожнай вобласці і горада Мінска, з правам іх замены.
Read More