На Майдане ў Кіеве запатрабавалі вызваленьня «графіцістаў»
Рух Салідарнасьці «Разам» ва Ўкраіне правёў мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, на якім была прынятая заява з патрабаваньнем вызваліць затрыманых нядаўна аўтараў патрыятычных графіці.
У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца:
«Мы, актывісты Руху Салідарнасьці „Разам“ ва Ўкраіне рады прывітаць лідэра апазыцыі Мікалая Статкевіча, грамадзкіх актывістаў Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова і павіншаваць з вызваленьнем з лукашысцкіх засьценкаў.
28 жніўня Мікалай Статкевіч разам з Уладзімірам Някляевым, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам правялі супольную прэс-канферэнцыю, на якой расказалі пра свае планы на рэшту прэзідэнцкай кампаніі.