Навіны

Падсудны праваабаронца вінаваціць судзьдзю ў перадузятасьці

Паводле Міхаіла Жамчужнага, судзьдзя Віцебскага абласнога суду Валянціна Буева не задаволіла ніводнага хадайніцтва, з дапамогай якіх ён меў намер давесьці сваю невінаватасьць. Такое стаўленьне, як піша Міхаіл, напачатку крыху зьбянтэжыла, але давялося звыкацца да гэткіх акалічнасьцяў працэсу.

Read More
Навіны

Да якой мяжы будзе адбывацца пацяпленьне адносін Беларусі з Захадам?

Менск наведала кіраўніцтва АБСЭ. Пра што сьведчыць высокі ўзровень дыпляматычных кантактаў? Ці сапсуюць адносіны Беларусі з Захадам прэзыдэнцкія выбары? Як паўплывае на Беларусь ваенна-палітычнае напружаньне паміж Расеяй і Захадам?

Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і дырэктар Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў з Варшавы.

Read More
Навіны

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустрэлася зь лідэрамі беларускай апазыцыі

У Менску з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Напярэдадні эўрадэпутаты спаткаліся з прадстаўнікамі ўрадавых колаў краіны, сёньня адбылася сустрэча зь лідэрамі апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў. 

Пра зьмест перамоваў Свабодзе паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

«Разам са мной удзел у сустрэчы прымаў таксама намесьнік старшыні «Справядлівага сьвету» Ўладзімер Ухналёў, сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец, лідэры руху «Гавары праўду» — Андрэй Дзьмітрыеў, БСДП «Грамада» — Ірына Вештард.

Read More
Навіны

Сваякі затрыманай у Берасьці таджыцкай апазыцыянэркі баяцца яе экстрадыцыі на радзіму

Старэйшая сястра затрыманай у Беларусі Шабнам Худайдодавай праз тыдзень пасьля затрыманьня сястры беларускімі ўладамі не атрымлівала аб яе лёсе ніякіх вестак. 

Міжгона Худайдодава, старэйшая сястра Шабнам Худайдодавай, затрыманай на падставе міждзяржаўнага вышуку 12 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні па падазрэньні ў экстрэмізьме, праз тыдзень пасьля затрыманьня сястры дагэтуль не валодае ніякай афіцыйнай інфармацыяй аб яе лёсе і ня мела магчымасьці пачуць яе голас.
Read More
Навіны

Мікашэвіцкага актывіста аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

540 тысяч рублёў павінен заплаціць дзяржаве Віталь Каліноўскі за сваё канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі.

Такую пастанову прыняла адміністрацыйная камісія пры Мікашэвіцкім гарвыканкаме, паведамляе «Радыё Рацыя».

Камісія пагадзілася з пратаколам, складзеным міліцыяй, дзеВіталь Каліноўскі абвінавачваўся ў расклейванні ўлётак не рэкламнага характару без дазволу.

Read More