Здарэнні

У хату да Вольгі Нікалайчык уначы спрабавалі трапіць міліцыянты

Рэжысэрка, грамадзкая актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла карэспандэнту Свабоды па 23-й гадзіне, што да яе ў дом ломяцца міліцыянты. Яны патрабуюць, каб яна адчыніла дзьверы, пагражаюць узламаць дзьверы ці вокны.

Вольга Нікалайчык жыве на ўскраіне Менску ў прыватным доме.

Read More
Навіны

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ! — расцяжка ў салідарнасць

Над трасай на пад\’ездзе да Мінска была вывешаная расцяжка ў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

Інфармацыя аб гэтай акцыі з\’явілася на старонцы Мікалая Статкевіча ў Фэйсбуку са спасылкай на сайт Хартыя97.

Read More
Навіны

Баранавічы: палітзняволенаму Юрыю Рубцову адмовіліся перадаць газеты

Грамадскія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца наведалі СІЗА № 6 (вуліца Брэсцкая 258) і перадалі перадачу для палітвязня Юрыя Рубцова.

– На дадзены момант палітзняволены Юрый Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфальсіфікаванай.

Read More
Навіны

Ці падпадуць палітвязьні пад амністыю

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Ці падпадуць пад яе беларускія палітвязьні?

Вызначаныя катэгорыі асобаў, якіх могуць вызваліць ад пакараньня. Гэта асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Read More
Навіны

Юры Рубцоў: “У выпадку закрытага судовага разбіральніцтва абвяшчу сухую галадоўку”

Палітвязень Юры Рубцоўдаслаў ліст у Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У ім ён піша, што паранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць. Гэта звязана з тым, што Ю. Рубцоў лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфальсіфікаванай.

Read More