Адвакат Галіеў, які ехаў у машыне з жонкай Статкевіча: «Джып выехаў з другаснай дарогі проста перад намі»
«Здарэнне адбылося на дарозе Шклоў—Бялынічы, на павароце на Цяцерына», — расказаў «Нашай Ніве» адвакат Мікалая Статкевіча Аляксандр Галіеў, якога жонка вазіла ў калонію на сустрэчу з вязнем.