Звычайная ратацыя

З ліста ад 23.01.2023

“[…] далей звычайная ратацыя з “адзіночкі” ў ШІЗА 🙂 На гэты раз не самая ўдалая. (Ага, аказваецца, астатнія былі “ўдалыя”. Чаму я не здзіўляюся? М.А.). Сяджу ў ШІЗА звычайна разам з “прыстойным арыштантам” са знаёмых.

> > >󠆡

Перавод у іншую камеру

З ліста ад 05.01.2023

“Ужо некалькі разоў пасля выпіскі з медчасткі бралі кроў з пальца на аналіз. Як я разумею, застаецца завышанай СОЭ. Сёння рабілі “кантрольную” флюараграфію, у тым ліку, асобны здымак правага лёгкага.

> > >󠆡

У прамежку паміж ШІЗО

З ліста ад 01.01.2023

“Ведаю, што ты будзеш пытацца пра гэты дзень. Нягледзячы на маё скептычнае стаўленне да “масавых” святаў зрабіў сабе святочныя прыемнасці – прыбярог смачнага на гэты дзень. У тым ліку, яшчэ раней набытыя апельсін і гранат.

> > >󠆡

Дзевяць дзён гультайства

З ліста ад 29.12.2022

“…Як папярэджваў, парушыў парадак ліставання 🙂 , бо з 20.12 па 29.12 быў у ШІЗА.   Дзевяць [так у лісце] дзён гультайства, бо не трэба ні галіцца, ні распранацца, ні слаць і рассцілаць ложак, ні чытаць і пісаць.

> > >󠆡