Лісты на волю

Перавод у іншую камеру

З ліста ад 05.01.2023

“Ужо некалькі разоў пасля выпіскі з медчасткі бралі кроў з пальца на аналіз. Як я разумею, застаецца завышанай СОЭ. Сёння рабілі “кантрольную” флюараграфію, у тым ліку, асобны здымак правага лёгкага.

Звычайная тут сітуацыя  – адна “рука” неўзабаве пасля хваробы саджае ў ШІЗА, а потым у камеру з мокрым ад столі да нізу кутам, а другая лякуе ад наступстваў ? . І піша даведкі, што магу быць у ШІЗА ?.

[…]

Мае вітанні ўсім, хто падтрымлівае цябе і мяне. Я ўсіх памятаю, думаю пра іх і зычу ім цярпення і цвёрдасці. Ужо нядоўга.

[…]

У нядаўнім лісце пытаўся ў цябе пра “суд” у Алеся. А ў наступны дзень у “СБ” прачытаў пра яго пачатак. Падчас працэсу людзей, замкнёных у клетку, трымаць у кайданках… Плата за Нобеля ці с*ый мала? А ўчора прачытаў пра прысуд кіраўнікам РЭП і пачатак суда над жанчынамі з tut.by. Мая падтрымка ўсім.

Р. S. Толькі што з камісіі. 9 сутак. Ужо звыкла ? “

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае

Зараз Мікалай ізноў у ШІЗА.