Навіны

Зьміцер Дашкевіч — на волі

Зьміцер Дашкевіч — на волі. Сёння, каля 6.20 ён выйшаў за вароты гарадзенскай турмы.

На волі яго сустракалі жонка Анастасія, сябры, паплечнікі і журналісты. Яны ўсю ноч дзяжурылі ля турэмных муроў, каб сустрэць Зьміцера.

Read More
ІнтэрнэтНавіны

ІТ-этычны фактар

Нядаўна паразважаў крыху аб ролі Інтэрнэта, якую мы, здаецца, яшчэ далёка не ацанілі. Паспрабаваў ацаніць яго маральны ўплыў у «будучыні, і хачу падзяліцца сваімі разважаннямі, якія я назваў «ІТ-этычны фактар».

Read More
Навіны

Ізноў правакацыі…

У суботу, 24 жніўня, Мікалай Статкевіч  патэлефанаваў родным з турмы.

“Гэта быў планавы, адзіны на месяц, званок, якога я чакала ад пачатку жніўня. Бо з мінулага тэлефанавання мінула больш, чым 1,5 месяцы, – распавяла жонка палітвязня  Марына Адамовіч – Пасля таго, што стала вядомым пра стан здароўя Мікалая ў сярэдзіне месяца, адсутнасць званка вельмі напружвала… Але ён бадзёры, упэўнены ў сабе, на здароўе зараз не скардзіцца.

Read More
Навіны

Беларуская глыбіня. Статкевіч.

І явіўся яму Анёл Гасподні,
І сказаў яму:
Гасподзь з табою, муж дужы! 
Суддзяў, 6:12.

Пра існаванне Міколы Статкевіча я даведаўся ў той самы дзень, калі стаў беларускім нацыяналістам. У пачатку 1994-га, перад прэзідэнцкай кампаніяй, у Віцебску, у Акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа — тым самым, што збудаваны на месцы старажытнага Верхняга замка, і на даху якога дагэтуль мрояцца вежы камяніцы Альгерда — выступаў Зянон Пазняк.

Read More
Навіны

Статкевіч перадаў прывітанне “артылерыстам”, якія зладзілі для яго феерверк

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча атрымала ліст з магілёўскай турмы.

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года перадае прывітанне «артылерыстам», якія зладзілі феерверк у ягоны дзень нараджэння.

Нагадаем, салют над магілёўскай турмой зрабілі дэмакратычныя актывісты, якія такім чынам адзначылі 57-ы дзень нараджэння Статкевіча і нагадалі яму, што ён не забыты.

Read More