Лісты на волю

Перамовы у Стамбуле

10.04.2022

«Чытаў патрабаванні «тутэйшых» далучыць іх да перамоў у Стамбуле. Гэта не варта абмеркавання. Але падумаў, што Кіеў у адказ на патрабаванні Масквы зрабіць Украіну нейтральнай дзяржавай мог бы вылучыць такое ж патрабаванне па Беларусі. Бо да ўкраінскай сталіцы занадта блізка ад нашай мяжы.

Гэта было б важна і для бяспекі ў Еўропе ды свеце, бо паміж NATO і РФ на найбольш небяспечных накірунках узнік бы нейтральны пояс. Нас бы гэта не толькі гарантавала ад уцягвання ў войны, але і давала б гарантыі для захавання незалежнасці. Праўда, не думаю, што перспектыва застацца сам-насам з удзячным народам узрадуе тутэйшую ўладу».

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.