Лісты на волю

Пра міратворчы кантынгент

З ліста ад 25.05.2022

Пра мэтазгоднасць увядзення ва Украіну міратворчага кантынгенту:

“[…] дазволіць увесці міратворчыя войскі на Валынь, як мінімум, каб забяспечыць бяспеку камунікацый Украіны з Захадам. І прадухіліць пагрозу нападу з раёна Брэст- Маларыта. Гэта дазволіць вызваліць размешчаныя насупраць гэтага раёна ўкраінскія войскі, каб адправіць іх на Усход. Для нас жа галоўнае тое, што гэта рэзка знізіць імавернасць уцягвання Беларусі ў вайну.”

* * *

“Зараз, як я бачу, у афіцыёзе самым папулярным словам робіцца “імпартазамяшчэнне”. Але праблема ў тым, што амаль усе прарыўныя сучасныя тэхналогіі патрабуюць выкарыстання элементаў сучасных інфармацыйных тэхналогій з адпаведнай элементнай базай. А вырабляць гэтую самую элементную базу ў “саюзнай дзяржаве” – нерэальная задача. Яшчэ пры СССР адставанне ад перадавых у галіне мікраэлектронікі краін адмыслоўцы ацэньвалі ў дзесяцігоддзі. А то і словам “назаўсёды”. Але ж тады хаця б спробы дагнаць былі – даследавалі “варожыя” мікрасхемы на мікраскопам, здымаючы іх слой за слоем. А пасля распаду СССР 30 гадоў нават такіх “навуковых даследванняў” не вялі. Куды ўжо цяпер.”

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.