Лісты на волю

Пра расійскія войскі ў Беларусі

З ліста ад 26.01.2023

“Вельмі хвалюе сітуацыя на волі з гэтымі вучэннямі. Інфармацыі пра сітуацыю ў іншых краінах (нават у Расіі) у мяне вельмі мала і я недаацаніў небяспечнасць гэтых вучэнняў.

Спачатку падумаў, што гэта, як і ў жніўні 2020-га, запрашаюць сюды расійскія войскі, каб напалохаць грамацтва і “субардынаваць” тутэйшых сілавікоў. Думаю, што пачатковая мэта запрашэння такой і была. Якая ж цяпер электаральная кампанія без расійскіх войскаў? Хутка ЦВК будзе ўключаць іх запрашэнне ў план працы – недзе адразу за запрашэннем “назіральнікаў” ад СНД.

Але правал перамоў па расійскаму ўльтыматум Захаду даў магчымасць скарыстаць гэтыя пазапланавыя вучэнні для эскалацыі ваеннай пагрозы Украіне і суседнім краінам NATO. Такімі сродкамі Крэмль спадзяецца прымусіць іх выканаць свае ўмовы. У адказ, натуральна, адбываецца канцэнтрацыя вайсковых сілаў з таго боку мяжы. І расце імавернасць сапраўднага ваеннага канфлікту. Цяпер ужо з удзелам Беларусі.

Наколькі я пачуў, Масква перакідвае сюды значныя вайсковыя сілы. Бо ёсць магчымасць з раёну Мазыра пагражаць ужо адразу Правабярэжнай Украіне, не абароненай адтуль Дняпром. Ну а з заходняга краю Прыпяцкіх балот пад пагрозай Заходняя Украіна, і можна адрэзаць яе ад Польшчы, ударыўшы на Ковель-Львоў. […] Дай бог, каб гэтыя прагнозы так і засталіся прагнозам. Бо інакш нас можа чакаць вялікая і страшная вайна.”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае