Правы чалавека ў Беларусі абмеркавалі ў Радзе Еўропы
У Палітычным камітэце Рады Еўропы адбылося абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сярод дакладчыкаў — рэдактарка сайту «Хартыя-97» Наталля Радзіна.
Былая палітычная зняволеная распавяла ў сваім дакладзе пра сітуацыю з вязнямі сумлення, якіх цяпер у Беларусі — 11 чалавек. Яны падвяргаюцца жорсткаму ціску, пазбаўляюцца спатканняў, перадачаў, пасылак і медычнага абслугоўвання:
— Я заўважыла, што тыя палітзняволеныя, якія сёння выходзяць на волю ў выніку заканчэння тэрміну іх зняволення знаходзяцца пад жорсткім ціскам міліцыі і спецслужбаў, яны абмежаваныя ў сваіх палітычных і грамадзянскіх правах. Таксама мы бачым, што ў Беларусі з’явіліся новыя палітвязні — гэта і ксёндз Уладзіслаў Лазар, і актывіст Андрэй Гайдукоў. Характар абвінавачванняў супраць палітычных зняволеных робіцца ўсё больш пачварным — сёння іх абвінавачваюць і ў здрадзе Радзіме, і ў шпіянажы.
Таксама з дакладам выступіў беларускі палітолаг Алесь Лагвінец. Ужо з\’явілася і першая рэакцыя Парламенцкага камітэту на гэтыя выступы: «Дыялог з рэжымам Лукашэнкі можа быць толькі на пэўных умовах», — гаворыцца ў заяве палітычнага камітэту. Найперш ідзе пра вызваленне палітычных вязняў і ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя