Палітвязьні зь Беларусі былі ў цэнтры ўвагі на кніжным кірмашы ў Швэцыі

Падчас кніжнага кірмашу ў Гётэборгу швэдзкія праваабаронцы з Östgruppen арганізавалі сэмінар на тэму «Палітвязьні ў цэнтры Эўропы.

Images: camera_01.png Марцін Угла выйшаў на сцэну ў майцы з партрэтам Бяляцкага 

Images: m.png Глядзіце відэа на сайце bambuser.com

 

На імпрэзе выступілі старшыня Östgruppen Марцін Угла і фотажурналіст Марыя Содэбэрг, якія расказалі прысутным пра Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча.

Марцін Угла заклікаў палітыкаў у Швэцыі і ЭЗ дзейнічаць больш пасьлядоўна і прынцыпова ў дачыненьні да беларускага рэжыму.

Важна, вядома, запатрабаваць вызваленьня палітычных зьняволеных, але гэтага не дастаткова. ЭЗ таксама павінен запатрабаваць зьменаў на сыстэмным узроўні. Павінны быць праведзеныя вольныя і сумленныя палітычныя выбары. Павінны рэалізоўвацца правы на свабоду слова, свабоду сходаў і свабоду асацыяцыяў. Інакш нельга гаварыць пра нейкі дэмакратычны прагрэс у Беларусі», — адзначыў Марцін Угла.

Bokmässan Göteborg

Радыё Свабода