Лісты на волю

Прызвычаіўся…

З ліста ад 20.10.2022

“У мяне ўсё добра, адчуваю сябе добра. Тут усё, як звычайна – чытаю, займаюся фізкультурай, раз-пораз атрымліваю спагнанні з-за “дворыкаў”. […] Калі ласка, не хвалюйся за мяне. Я не мерзну, ежы мне дастаткова. Да ШІЗА я, як сапраўдны беларус таксама прызвычаіўся. Да таго ж, там камера ў разы большая, чым адзіночка . Ёсць дзе пагуляць. Бо паўгадзіны прагулкі мне мала, а гулянне па камеры не зусім тое, хоць я там шмат хаджу.”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае