Размяшчэнне расійскіх войскаў

З ліста ад 17.10.2022

“Вельмі трывожыць размяшчэнне расійскіх войскаў на нашай зямлі. Нават, калі і не ўцягнуць наўпрост у вайну з Украінай, то могуць быць выкарыстаны для “завяршэння палітычнага будаўніцтва саюзнай дзяржавы”. Магчыма не зараз, […], а дзеля кампенсацыі ў выпадку правалу планаў Масквы там (ва Украіне, М.А.). Ці на тле эйфарыі ў выпадку дасягнення Масквой сваіх мэтаў. Атрымоўваецца нейкая вар’яцкая сітуацыя – найменшая пагроза нашай незалежнасці – у выпадку працягвання крывавага канфлікту […]. Назнарок такое не прыдумаеш…”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае