Расійскія войскі адступілі ад Кіева
06.04.2022
«Тое, што расійскія войскі адступілі ад Кіева, зразумела. Дэсантныя войскі разлічаны на хуткія аперацыі, а не на пазіцыйную вайну. А авантура з «бліц-крыгам» правалілася. Лініі забеспячэння з Беларусі апынуліся пад рызыкай ўдару з боку Жытоміра. Да таго ж з’яўленне лісця на дрэвах зрабіла б больш лёгкай працу дыверсійных груп на гэтых лініях. Узнікла пагроза ізаляцыі і знішчэння расійскай групоўкі пад Кіевам.
Мне здаецца, што зараз Масква шукае магчымасці сысці з захопленых украінскіх тэрыторый, «захаваўшы твар». Для гэтага ім патрэбна хоць нейкая саступка Кіева, якую можна было б аб’явіць «вялікай перамогай».
Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3
Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.