Грамадская акцыя

Рух салідарнасці "Разам" пдтрымлівае

#ВярніВыбары

Рух салідарнасці “Разам” прыняў заяву ў падтрымку мірнай акцыі пратэсту 12 верасня.

У чарговый раз улады прызначаць 110 дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Народ Беларусі ўжо 20 гадоў пазбаўлены права выбіраць уладу.

Напярэдадні гэтай выбарчай кампаніі маглі ўзнікнуць ілюзіі, што пад ціскам эканамічнага крызісу сенняшнія ўлады пойдуць на нейкія саступкі. Традыцыйнае дэманстратыўнае неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў у склад выбарчых камісій, масавыя парушэнні падчас датэрміновага галасавання і традыцыйна фантастычныя адсоткі выбаршчыкаў, якія за гэтыя тры дні прынялі ў ім удзел, мусілі развеяць і гэтыя безпадстаўныя спадзяванні.

Таму мы падтрымліваем заклік вядомага лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча аб правядзенні мірнай негвалтоўнай акцыі 12 верасня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы і разам з ўсімі сумленнымі людзьмі патрабуем вярнуць беларускаму народу права выбіраць уладу.

Заклікаем да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых прадстаўнікоў прыватнага бізнеса. За апошні час улады зрабілі ваша існаванне невыносным.

Нельга далей мірыцца з рабствам, якое нам навязваюць!

Не народ для ўрада, а ўрад для народа! 

Будзьма разам!

Жыве Беларусь!

09.09.2016.                                         г. Мінск

Сустаршыні Руха Салідарнасці “Разам”
Юрый Ляшэнка
Алесь Макаеў
Алена Талстая