Як паведамляе БЕЛТА, ў першай палове дня Рыгоні сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. На сустрэчы Рыгоні адзначыў, што апошні дакладчык Савета Еўропы быў у Беларусі пяць гадоў таму.

Прадстаўнік ПАСЕ паведаміў, што ПАСЕ хоча аднавіць дыялог з Беларуссю і супрацу з парламентам нашай краіны, але чакае крокаў ад Беларусі. “Мы прыехалі ў Беларусь менавіта з такой мэтай — аднавіць, абнавіць дыялог, які існаваў у нас з парламентам вашай краіны. Наша супрацоўніцтва неабходна працягнуць. Мы гатовыя да гэтага і чакаем крокаў у адказ з беларускага боку”, — перадае БЕЛТА словы Рыгоні.

euroradio.fm

На фота БЕЛТА — Андрэа Рыгоні і Уладзімір Андрэйчанка