Слова — народу (Відэа)
За кратамі застаецца не толькі вядомы праваабаронца, але і два экс-кандыдаты на прэзідэнта.
Адзін з іх, Андрэй Саннікаў, напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Ці мусіць кіраўнік краіны вызваліць з турмы Саннікава і Статкевіча?
Слова грамадзянам Беларусі.
МЕНЧУКІ:
- «Такіх людзей трымаць у турме не трэба. Усё роўна дэмакратыя мусіць быць у дзяржаве».
- «Нармальнага чалавека, які там за свае перакананні, за свой погляд на свет… Ён ні ў чым не вінаваты».
- «Самазванцы мусяць сядзець у турме».
- «Калі яны заслугоўваюць пакарання, то яны не дарма там цяпер застаюцца».
- «Яны не зрабілі нічога такога сур\’ёзнага, каб іх так надоўга замкнуць».
- «Неабходна наладжваць дачыненні з Еўразвязам, таму нашая краіна мусіць быць дэмакратычная».
- «Мне сорамна, але я гэтым… Я жыву сваім жыццём і не захапляюся палітыкаю».
Марцін Ярскі, «Аб\’ектыў»