Турэмшчыкі робяць усё для інфармацыйнай блакады Міколы Статкевіча

Жонка палітвязня каментуе, чаму пасля пасля турэмнага карцэра яго перавялі ў следчы ізалятар.

Напачатку студзеня экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Міколу Статкевіча перавялі з Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму, дзе больш жорсткія умовы ўтрымання. Там яго адразу пасадзілі ў карцэр за парушэнні, быццам зробленыя яшчэ ў калоніі. Пасля палітвязня павінны былі вярнуць ў турэмную камеру, аднак замест гэтага змясцілі ў камеру следчага ізалятару.

“Думаю, яго змясцілі ў карцар, каб не было магчымасці камунікаваць з людзьмі. Адміністрацыя калоніі зрабіла ўсё магчымае для інфармацыйнай блакады, – кажа спадарыня Адамовіч. – Ціск узмацніўся пасля таго, як Мікола адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні, а таксама калі ад яго пачалі даходзіць звесткі аб умовах утрымання ў калоніі. Гэта іх раззлавала найбольш”.

Марына Адамовіч чатыры месяцы не атрымлівала ад мужа са Шклова ніводнага ліста. Дагэтуль не атрымала ніводнага і з турмы ў Магілёве. Сам спадар Мікола на момант выхаду з карцэра атрымаў толькі адзін ліст ад жонкі, хоць яна адпраўляла як мінімум сем. “Лісты даходзяць з затрымкамі, – кажа суразмоўца. – Гэта таксама сведчыць пра імкненне мінімізаваць любую інфармацыю, якая даходзіць да Міколы і наадварот.