Статкевіч: 9 траўня пачынаецца шабаш і бразганне зброяй

Апазіцыйны палітык патлумачыў, чаму Беларускі нацыянальны кангрэс адзначае завяршэнне вайны 8 траўня – як увесь заходні свет.

Сёння завяршэнне Другой Усясветнай вайны традыцыйна адзначаюць у заходнім свеце, бо менавіта 8 траўня 1945 года гітлераўскі райх заявіў пра сваю капітуляцыю. У Беларусі ж, паводле савецкай традыцыі, асноўныя мерапрыемствы адбудуцца заўтра: парады, шэсці, салюты. Між тым сёння памятнае мерапрыемства ў нашай краіне ўсё-ткі таксама адбылося. На сталічных Вайсковых могілках актывісты Беларускага нацыянальнага кангрэсу ўсклалі кветкі да магілаў савецкіх жаўнераў, якія загінулі пры вызваленні Менску. У «Гарачым каментары» – палітык Мікола Статкевіч.

«У гэты дзень, 9 траўня, пачынаецца нейкі шабаш, нейкі піяр, бразганне зброяй, у Расеі. «Если надо повторим» – што паўторым? Яшчэ 30 мільёнаў хочаце сваіх пакласці? І ў нас тое самае – займаецца рэкламай Лукашэнка. Ад усяго гэтага шабашу проста хочацца адгарадзіцца, проста хочацца прыйсці, як у нашай традыцыі, як у славянаў, не да нейкага каменнага статуй, а пайсці да могілак, дзе ляжаць забітыя людзі. Простыя калгаснікі, рабочыя, інтэлігенты, якіх забралі, далі вінтоўку, яны пайшлі і загінулі, каб ад гэтай бяды мы пазбавіліся. Вось таму 26 гадоў мы робім святкаванні ў гэты дзень», – адзначыў Мікола Статкевіч.

Больш глядзіце тут.

Belsat.eu