Статкевіч пра «Захад-2017»: Хай забіраюць свае танкі і не вяртаюцца
Расейскія вайскоўцы – ужо ў Беларусі. Вучэнні «Захад-2017» – на наступным тыдні. І шматлікія пытанні, як гэта будзе выглядаць і што будзе пасля заканчэння манеўраў. Міністэрства абароны абяцае, што да канца верасня расейскія вайскоўцы пакінуць Беларусь. А экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч рыхтуе акцыю супраціву акупацыі краіны 8 верасня, у найбліжэйшую пятніцу.