Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Створана рэгіянальная кааліцыя БНК у Брэсце

У Брэсце створана рэгіянальная кааліцыя Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Аб гэтым паведаміў Мікалай Статкеіч. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён напісаў:

Завяршаецца працэс фармавання рэгіянальных структур Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. Учора ў Брэсце разам з Уладзімерам Някляевым сустрэліся з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый, сябрамі апазіцыйных партый і неабыякавымі грамадзянамі. Пасля выступаў і дыскусіі удзельнікі сходу прынялі рашэнне пра ўтварэнне Брэсцкай рэгіянальнай кааліцыі БНК.

Кіраўніком кааліцыі на альтэрнатыўнай аснове абраны Андрэй Шарэнда (Еўрапейская Беларусь), намеснікамі кіраўніка – Аляксандр Храпко (БХД) і Наталля Папкова (Народная Грамада). Кіраўнік рэгіянальнай кааліцыі па пасадзе з\’яўляецца сябрам Рады БНК. З

араз у склад Рады на роўных уваходзяць 14 кіраўнікоў рэгіянальных кааліцый і 7 прадстаўнікоў агульнанацыянальных арганізацый. Ад кожнай вобласці ў Раду БНК можа ўваходзіць не болей за 3 кіраўнікі рэгіянальных кааліцый.