"Свабоду Святаславу Барановічу!" Заява Рады БНК

Мінск, 10 сакавіка. Сёння адбылося чарговае паседжанне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.

Рада на сваім паседжанні прыняла шэраг дакументаў, якія будуць апублікаваны. Вось першы з іх:

ЗАЯВА РАДЫ БНК

“Свабоду Святаславу Барановічу!”

Ужо амаль месяц палітычнаму судоваму працэсу над Святаславам Барановічам. Барановіч удзельнічаў у санкцыянаванай уладамі акцыі апазіцыі, якая адбылася 15 сакавіка 2017 года. Па заканчэнні акцыі ўлады правялі незаконныя брутальныя затрыманні яе ўдзельнікаў, асабліва маладзёвых актывістаў. На вачах журналістаў і праваабаронцаў на прыпынку грамадскага транспарту ў Мінску пачаўся “хапун” і невядомыя людзі ў цывільным пачалі нападаць на пасажыраў тралейбуса. Людзей збівалі, пасля затрымалі і асудзілі да адміністрацыйных арыштаў. Сам жа напад “ціхароў” выклікаў справядлівае абурэнне людзей, якія спрабавалі дапамагчы моладзі.

Цяпер за гэта судзяць Святаслава Барановіча, якому пагражае 4 гады турмы. Так пракурор ацаніў дзеянні Святаслава за спробу абароны людзей. 12 сакавіка а 14.15 у судзе Маскоўскага р-на г.Мінска працяг гэтай палітычнай справы.

Рада БНК патрабуе неадкладнага вызвалення Святаслава Барановіча і заклікае да кампаніі салідарнасці з ім.

Свабоду Святаславу Барановічу!

г.Мінск 10 сакавіка 2017