Толькі ў еднасці нашая сіла!

Зварот ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Шаноўныя суайчыннікі!

Шчыры дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашу ініцыятыву, якая праводзіцца пад лозунгам “Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі“, і ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Мы ведаем, як няпроста шмат каму з вас даўся гэты крок. Разумеем тую адказнасць, якая ўскладаецца на нас, і абавязкова апраўдаем ваш давер.

Адначасова мы звяртаемся да грамадзянаў Беларусі з заклікам выкарыстаць апошнія дні магчымасці ўвайсці ў ініцыятыўную групу – да 14 ліпеня ўключна.

Далучыцца да ініцыятыўнай групы можна тут: docs.google.com.

Мы звяртаемся да былых палітвязняў рэжыму Лукашэнкі: вы ведаеце, што такое беларуская турма, вы ведаеце, чаго каштуе мужнасць у гэтай турме. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да ўсіх апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх рухаў – будзьце годнымі памяці лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Генадзя Карпенкі. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да тых беларусаў, якія вымушана апынуліся на эміграцыі. Вы – частка нашай нацыі. Мы просім вас арганізоўваць акцыі ў замежжы ў падтрымку нашай дзейнасці.

Мы звяртаемся да журналістаў: просім даваць інфармацыю пра нашу кампанію, а таксама знайсці ў сабе грамадзянскую мужнасць і ўваходзіць у ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, не прыкрываючыся стандартамі, прынятымі у дэмакратычных краінах, дзе выбары адбываюцца насамрэч. Светлая памяць вашых калегаў Змітра Завадскага, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна мусяць вас натхніць на гэты мужны крок.

Людзі Беларусі! Толькі ў еднасці нашая сіла! Беларусь павінна стаць нармальнай еўрапейскай краінай. Разам мы сіла!

Жыве Беларусь!

Аргкамітэт па стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

 

Далучыцца да ініцыятыўнай групы можна па адрасах арганізацый-удзельнікаў:

Па электроннай пошце:

Па адрасах :

  • г. Мінск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), тэл. 8 (017) 292 46 51;
  • г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ.

Звязацца з каадынатарамі можна па мабільных тэлефонах:

  • +375 (29) 653 79 85 (Алесь Макаеў);
  • +375 (29) 601 00 24 (Павел Пракаповіч);
  • +375 (29) 286 79 53;
  • +375 (29) 563 07 15 (Надзея Батура)

Альбо запоўніўшы электронную форму: