Турэмная цэнзура канфіскавала ліст Статкевіча да бацькі

Цэнзары магілёўскай турмы, дзе трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, канфіскавалі ягоны ліст да бацькі, Віктара Статкевіча. Гэта адбылося ўпершыню за амаль 4 гады зьняволеньня палітязьня, адзначае жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«Яшчэ піша, што розныя дробныя прыдзіркі пачасьціліся. Магчыма, праз тое, што турэмны тэрмін ужо вялікі, ці якая іншая прычына — можна што заўгодна меркаваць».

12 верасьня Мікалая Статкевіча ў турме наведаў адвакат, паведаміла Марына Адамовіч.

Днямі на сайце Мікалая Статкевіча зьявіліся зьвесткі пра яшчэ адзін білборд салідарнасьці з палітвязьнем, які быў разьмешчаны ў Польшчы блізу польска-беларускай мяжы. На білбордзе — выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!»

Гэту акцыю правялі сябры грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязьням», у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сёньняшніх палітвязьняў, неабыякавыя людзі.

Радыё Свабода