Турэмныя навіны…

Мікалай Статкевіч аб падзеях турэмнага жыцця і на волі…

З лістоў палітвязня:

12.08 у 21.15 быў чутны феерверк і крыкі з віншаваннямі: “Жыве Беларусь!” і “Статкевича с Днём рождения!” Прывітанне «артылерыстам”! Улыбаюсь

 

***
16.08 у камеры памянялі асвятленне – доўгія лямпы дзённага асвятлення замянілі двума плафонамі-каўпакамі з тоўстага шкла. У плафонах лямпачкі невялікай яркасці, таму ўзровень асвятлення ў камеры ўпаў у 2-3 разы. Гэта замена была зроблена толькі ў адной камеры турэмнага рэжыму – у маёй. Думаю, што гэта вынік маёй заявы ў генпракуратуру – сам нагадаў пра свае праблемы са зрокам і як іх вырашалі ў Шклове.

***

З задавальненнем прачытаў частку твора Анатоля Лябедзькі аб “амерыканцы”. Як я зразумеў, Анатоль сабраўся на прэзідэнцкія выбары і ўжо зараз пачаў змаганне з патэнцыйнымі канкурэнтамі – каго мазне, каго сутыкне.
Гэта не можа не радаваць, бо сведчыць, што ён ізноў адмовіўся ад байкоту на карысць удзелу. Праўда, у яго творы ёсць пэўныя недакладнасці. Напрыклад, ён прыпісвае мне нейкія завочныя ацэнкі іншых кандыдатаў, якіх я не даваў. Я кажу ў вочы Улыбаюсь (19.08.2013)

***

Мабыць, сапраўды прыціснула і таму вырашылі яшчэ раз”прамацаць” маю пазіцыю. Прыём распаўсюджаны – даць, а потым забраць. Падцвярдже гэта і нядаўняе здарэнне. 21 жніўня пад час ранішняга абыходу адзін з начальнікаў аддзелаў ізноў, як і ў студзені, заявіў мне, што “хопіць гуляць у казакі-разбойнікі. Пара прымаць рашэнне”, бо хопіць сядзець. Рэкамендаваў яму ведаць лепей свае абавязкі і месца. І не ўмешвацца ў вобласці, якія вышэй яго кампетэнцыі. Але гэты начальнік аддзела ізноў заявіў, што “пара прымаць мужчынскае (?) рашэнне”. Сказаў яму, што мужчынскае рашэнне я ўжо даўно прыняў. Вось такая дзіўная, незаконная і некарэктная прапанова. Дарэчы, свае словы я пераказваю ў скарочаным і згладжаным варыянце. Калі верыць ранейшаму вопыту такіх “прапаноў”, то цяпер варта чакаць спагнання ці яшчэ чаго. Адно здзіўляе – няўжо людзі не разумеюць, што ніякіх пакаянных заяваў яны ад мяне не дачакаюцца. Мабыць, яны судзяць аб іншых па сабе.

Але ж бываюць і іншыя людзі. Ведаю аднаго такога і чакаю, што, пакуль мой ліст дойдзе, ён будзе ўжо на волі. Перадавай Зьміцеру мае віншаванні. Ён – Герой і Пераможца. Яму прыйшлося вытрымаць найбольш, але ён не здрадзіў сабе.

***

Пачалі даваць нармальную (не сушаную) бульбу і ўчора далі вараную капусту. Такім чынам, “пярловы” перыяд завяршаецца. Улыбаюсь” (22.08.2013)

***

Па TV даведаўся пра арышт старшыні назіральнага савета БКК. Які цікавы спосаб вядзення перамоў аб нафтавым балансе на IV квартал (26.08.2013)

***

Радуюць весткі, што некаторыя палітыкі ізноў пачалі адмаўляцца ад “байкоту” на карысць удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі і нават хочуць быць “адзіным”. Праўда, тут нельга ігнараваць патрабаванні, што вылучае да яго наша сітуацыя. Да прыкладу, аднымі з самых разумных сабак лічацца пудзелі. Сярод іх бываюць і смелыя (у пэўных межах, безумоўна). Як Артамон з “Прыгодаў Бураціна”. Але ж на ваўкоў трэба выпускаць ваўкадаваў, а не пудзеляў.

***

Прапаную прад\’явіць Асаду з боку ЗША ультыматум – перадаць усю хімічную зброю пад кантроль ААН для наступнага знішчэння. Ваенаначальнікаў, якія аддалі загад, перадаць пад міжнародны трыбунал. У выпадку адмовы рабіць тое, што было запланавана (02.09.2013)