Навіны

У ААН Макея выслухалі, але не падтрымалі

Кіраўнік беларускай дыпламатыі заклікае адмяніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

У час дыскусіі на Генеральнай асамблеі ААН Уладзімір Макей назваў недапушчальнай з пункту гледжання міжнароднага права палітыку санкцыі, якую выкарыстоўваюць да беларускай дзяржавы многія краіны.

“Гэта беларуская ўлада паводзіць сябе незаконна, не дазваляючы грамадзянам свабодна абіраць урад”,  – адзначае палітолаг Алесь Лагвінец.

– Што тычыцца санкцый, то гэта абмежавальныя меры, скіраваныя супраць людзей, якія парушаюць правы чалавека. Любая краіна, маючы свой суверэнітэт, тым больш дэмакратычная супольнасць краінаў, можа рабіць такія захады, каб абмяжоўваць стасункі з людзьмі, якія парушаюць правы чалавека.  

Алесь Лагвінец падкрэсліў, што ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый мусілі выслухаць заявы Уладзіміра Макея, але гэта не паўплывае на рашэнні арганізацыі.

Ганна Мордань,  Беларускае Радыё Рацыя