Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Грамадская акцыя

Уладзімір Някляеў: КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА, 18.00

Некалі жыў я пад горадам Уладзівастокам у бараку з расканваіраванымі зэкамі. Наглядзеўся там на многае – у тым ліку на тое, як пахан вучыў насельнікаў барака цвіркаць слінай скрозь шчыліну між залатымі фіксамі. “Ну што ты плюеш, як вярблюд? Цвіркаць трэба “ізячна”. І цвіркаў, каб запомнілі, у твар.

Вось так “ізячна” цвіркнуў пахан беларускага барака ягоным насельнікам на сёлетніх парламенцкіх “выбарах”. Усім, найперш палітыкам. І не толькі “барачным”, але і многім еўрапейскім, якія таньчылі з ім “польку з выбарамі”. “Вы хацелі ў маім парламенце вашай апазіцыі? Вось вам дзве штукі! Заадно закрыем гендарную цему. Какой вапрос астался? Казьні смертнай? І его рашым, пару чалавек не казьнім…”

Пасля пляўка ў твар насельнікі барака пад Уладзівастокам паводзілі сябе па-рознаму. У большасці выціраліся і гэтак жа, як жылі раней, жылі далей. Як людзі без годнасці…

Той, у каго ёсць годнасць, не вытрыцца – і не будзе гэтак жа, як жыў раней, жыць далей.

12 кастрычніка – мірная акцыя з патрабаваннем свабодных, справядлівых, сапраўдных выбараў!

Мінск, Кастрычніцкая плошча, 18.00

Уладзімір Някляеўbelaruspartisan.org
 

Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34