Вечная памяць герою!
У паведамленні «Украінскай праўды» не напісана галоўнага — забіты кіраўнік папулярнага патрыятычнага сайта «Беларускі партызан», які цвёрда займаў патрыятычную беларускую пазіцыю і змагаўся супраць расійскага шавінізму, за вольную і незалежную Беларусь. Гэта быў теракт найперш супраць Беларусі, а не Ўкраіны.
Мае спачуванні блізкім і родным Паўла Шарамета. Вечная памяць герою!
Мікалай Статкевіч, www.facebook.com