Віцебск уразіў цёплай сустрэчай

Віцебск уразіў цёплай сустрэчай, новымі тварамі і разбурэннем стэрэатыпаў пра “прарасійскі ўсход Беларусі”. Нягледзячы на гарачыню і невялікую залу, больш за 80 чалавек. Амаль усе – людзі, якія не належылі ні да якіх палітычных арганізацый. Сустрэча працягвалася тры гадзіны, але, нажаль, не паспелі адказаць на ўсе пытанні. Абмяркоўвалі працэс змены ўлады – вулічныя пратэсты, іх падрыхтоўку і формы, унёсак, які можа зрабіць у іх арганізацыю кожны чалавек.

З цікавых момантаў – шэраг удзельнікаў прапанавалі фінансавую дапамогу для падтрымкі дзейнасці. Дзякуй!

Адразу пасля сканчэння па прапанове з залы правялі сход, каб прыняць ў склад БНК новых людзей – далучыліся каля 40 чалавек, вызначылі галоўныя накірункі працы на бліжэйшы час і адказных за іх.

Фота – Ivan IvanovАлесь Круткін, Ганна Ліпко

Мікалай Статкевічfacebook.com