Віцебск

У Віцебск завітаў лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, экс-кандыдат у прэзыдэнты, спадар падпалкоўнік ды проста выдатны чалавек Мікола Статкевіч.

Сустрэча адбылася з нагоды ў тым ліку стварэньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў, які склікаецца на пачатку траўня ды ставіць за мэту абсалютную кансалідацыю і яднаньне дэмакратычных сілаў у Беларусі. 

Ведаючы нечалавечыя выпрабаваньні, што сустрэў на сваім палітычным шляху Статкевіч, прыемна адзначыць тое, што спадар Мікола, па маім меркаваньні, знаходзіцца ў добрым здароўі ды як ніколі прадстае поўным рашучасьці. 

Дыскусія атрымалася плённай. Закраналіся розныя бакі ўнутрыпалітычнага жыцьця краіны, абмяркоўваліся важныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца прадстаўнікі розных сьфераў. Самай балючай тэмай абмеркаваньня выявілася праблема раз\’яднаньня пэўных апазыцыйных партый і адпаведна іх лідараў. На думку Мікалая Віктаравіча, як мага хутчэйшае аб\’яднаньне “канфліктуючых” арганізацый парушыць пляны т. зв. “другой” прапуцінскай апазыцыі, якая ўсё болей набірае моц.

Пры заканчэньні сустрэчы зладзілася галасаваньне адносна згоды на скліканьне Кангрэсу. Несумненная большасьць прагаласавала “ЗА”, але выявіліся адзінкі, хто быў супраць – прадстаўнікі АГП, партыі, падкантрольнай А.У. Лябедзьку. 

Як бы там ні было, шчыра дзякуем, спадар Мікола, за прыемную і карысную сустрэчу! Жыве Беларусь!

Anton Tutejšy