Віншавальныя паштоўкі ў скрынях мінчукоў.
12 жніўня ў паштовых скрынях мінчукі знаходзілі віншавальныя паштоўкі да Дня народзінаў Мікалая Статкевіча. Іх распаўсюдзілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням».
Такім чынам неабыякавыя людзі яшчэ раз нагадалі пра тое, што ў турме святкуе свой другі дзень народзінаў кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч.