Віншавальныя паштоўкі ў скрынях мінчукоў.
12 жніўня ў паштовых скрынях мінчукі знаходзілі віншавальныя паштоўкі да Дня народзінаў Мікалая Статкевіча. Іх распаўсюдзілі актывісты грамадзянскай кампаніі “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням”.
Такім чынам неабыякавыя людзі яшчэ раз нагадалі пра тое, што ў турме святкуе свой другі дзень народзінаў кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч.