НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
597 subscribers
5.2K photos
723 videos
17 files
3.27K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Forwarded from Канал Helen Minskaya (Helen Minskaya)
Мікалай Статкевіч
26.02.2026

Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145

Яшчэ магчымыя ўдары па "вузкіх месцах" трансбалтыйскіх магістраляў, месцам накаплення падмацаванняў і матэрыяльных рэсурсаў. Цяпер расійскія генералы разумеюць, што "ответка" Захаду на гэта будзе і шукаюць шляхі пазбегнуць гэтага адказу - рай раем, але жыць хочацца ж. Актыўна абмяркоўваюцца ідэі, як гэта прадухіліць.
Напрыклад у часопісе "Зброя" ("Оружие") пастаяннай тэмай зрабілася абмеркаванне варыянтаў пэвентыўнага ядзернага ўдару па месцах дыслакацыі тактычных ядзерных сіл NATO.
Іх спадзяванні наступныя: калі удар будзе нанесены тактычнай ядзернай зброяй, то ЗША са сваімі магутнымі стратэгічнымі ядзернымі сіламі ўмешвацца не будуць, бо, як з глумлівым здзіўленнем канстатуе аўтар прапановы, чамусьці вераць у тое, што стратэгічная і тактычная ядзерная вайна могуць быць рознымі.
У выпадку, калі РФ будзе наносіць ўдары толькі тактычнай ядзернай зброяй з меньшай дальнасцю, то ЗША, на іх думку, выкарыстаюць гэта, як нагоду для непрымянення сваёй стратэгічнай ядзернай зброі вялікай дальнасці, і развязвання такім чынам сусветнай ядзернай вайны. Такім чынам, Расіі застаецца толькі нейтралізаваць 100 тактычных тэрмаядзерных авіабомб магутнасцю па 500 кілатон, размешчаных на авіабазах NATO у Італіі, Нідэрландах, Бельгіі Германіі, а таксама знішчыць ядзерны патэнцыял Брытаніі, бо Канстытуцыя Францыі дазваляе выкарыстанне ёю ядзернай зброі толькі дзеля самаабароны пры ядзерным нападзе на яе тэрыторыю. Праўда, аўтар не тлумачыць як, з пункту гледжання Канстытуцыі Францыі, будзе расцэньвацца, напрыклад, ядзерны ўдар па авіябазе NATO ў Германіі, побач з французскай мяжою, калі ў бок Францыі пойдзе ударная хваля і радыёактыўныя аблокі. З Брытаніяй праблем аўтар, увогуле, не бачыць. Там чатыры атамных падводных лодкі з ракетамі "Пасейдон" з ядзернымі боегалоўкамі, дзве з якіх, гатовыя к пуску гэтых ракет, нясуць баявое дзяжурства ў порце, дзе іх можна лёгка знішчыць, а трэцяя нясе такое дзяжурства ў адкрытым моры. Аўтар лічыць, што, калі ў РФ з'явілася падводная атамная лодка-знішчальнік падводных лодак праціўніка, то тая расійская падлодка можа знайсці ды знішчыць адзіную брытанскую падлодку, якая дзяжурыць у моры. Мабыць, ён не ведае, якая гэта складаная задача, найперш, выявіць падводную лодку NATO з яе найноўшымі тэхналогіямі бясшумнасці ў Сусветным акіяне, тым болей, канкрэтную. Такія разважанні здзіўляюць сваёй некампетэнтнасцю. Але такі зараз узровень расійскіх экспертаў і іх высновы могуць быць запатрабаваныя.
Падобна на тое, што Крэмль прыняў ідэю прэвентыўнага ядзернага ўдару па Захаду. Разам з тым, яны цалкам дапускаюць, што будзе такі ж удар у адказ. І прыдумалі, як зрабіць першае, мінімізаваўшы пагрозу другога.

V. КВАЗІТАКТЫЧНАЯ РАКЕТА.

З'яўленне г. зв. "Арэшніку" спачатку здзівіла. Навошта такая дарагая ў абслугоўванні і ўразлівая для ўдараў машына? Зразумела, што на вайне ў ход ідзе любая зброя. У тым ліку, старыя танкі, гарматы. Дык навошта проста спісваць старыя ракеты "Ярс", калі можна зняць адну ступень і паменшыць іх дальнасць да 5500 кіламетраў?
Калі можна скарыстаць іх хоць для стральбы балванкамі? Прычым, як гэта было відно нават з газетнага фотаздымка ўдара па "Южмашы", без ўсякага навядзення гэтых балванак - нібыта, проста кінулі іх жменю, а раптам нейкая некуды ды патрапіць.
Гэта, як прывезці на фронт Цар-пушку. Дорага ды неэфектыўна.
Але насцярожыла, што той "Арэшнік" застаўся ў падпарадкаванні ракетных войск стратэгічнага прызначэння, дзе і быў ад пачатку.
1👍1
Forwarded from Канал Helen Minskaya (Helen Minskaya)
Мікалай Статкевіч
26.02.2026

Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147

Гэта значыць, засталіся і сістэмы захоўвання і дастаўкі ядзерных боегаловак, прымянення з дапамогай адмысловых кодаў (г. зв. "ядзернага чамаданчыка") а значыць, "Арэшнік" вельмі хутка можа быць пераўтвораны назад у балістычную ракету: толькі зняць боегалоўку з металічным балванкамі і вярнуць на месца старую боегалоўку "Ярса" крыху паменьшанай дальнасці, што, фармальна, пераводзіць яго з разраду стратэгічных у тактычныя пры захаванні былога набора боепрыпасаў і страшэннай разбуральнай моцы: 3-6 баявых блокаў агульнай магутнасцю да  500 кілатон.
Такім чынам, Крэмль, стварыўшы гібрыдны, фармальна тактычны "Ярс", падрыхтаваў зброю для превентыўнага ядзернага ўдару па Еўропе, якая, на яго  думку, не павінна выклікаць ўдзелу ЗША ва ўдары ў адказ. Але, мабыць, Масква не спадзяецца, што "ответки" атрымаецца пазбегнуць, ці то ад брытанскіх, ці французскіх атамных падводных лодак.
Таму, каб пазбегнуць ўдару па сваёй тэрыторыі, вырашыла прадставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.

VI. НАВОШТА ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ У БЕЛАРУСІ

Рашэнне Крамля размясціць на нашай тэрыторыі расійскую ядзерную зброю ад пачатку здзіўляе. Звычайна яе размяшчаюць у гарантавана бяспечным месцы, а не ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых дзеянняў, дзе яна можа падпасці пад удар праціўніка, і на тэрыторыі іншай дзяржавы, народ якой не хоча яе, бо, інтуітыўна, людзі разумеюць - свая ядзерная зброя сапраўды, абараняе краіну ад агрэсіі , а чужая робіць яе закладніцай іншай дзяржавы, якая можа мець зусім іншыя невядомыя нам планы і інтарэсы. Тым болей, што Пуцін адразу ў катэгарычнай форме адмовіў любую форму кантроля беларускага боку над гэтай зброяй. Усе гэтыя заявы, што ў нас цяпер есть ядзерная зброя, што "будзем разам кнопку (карыстацца "ядзерным чамаданчыкам" Пуціна) націскаць - гэта альбо падман альбо (што значна горай) самападман.
Спачатку заявілі пра размяшчэнне ядзерных авіабомб для самалётаў (у тым ліку, беларускіх) СУ-25. Потым - ракет сярэдняй дальнасці "Искандер", здольных несці ядзерны зарад. Цяпер размяшчаюць гібрыдны "Ярс" (ён жа "Арэшнік"). Таксама будуецца сховішча для ядзерных боегаловак.
Навошта на нашай зямлі? Каб быць бліжэй да імавернага праціўніка, у іх ёсць Калінінградская вобласць, дзе ядзерныя "Искандеры" ужо стаяць. Гібрыдны "Ярс" мае дальнасць у 5500 км, што ўдвая меней, чым у непакарочанага. Дык размясціце яго у сябе - усё роўна даляціць да любога кутка Еўропы. Але чамусьці ставяць яго непадалёк ад Ўкраіны. Хаця большая частка таго "Ярса" - гэта проста труба, напоўненая порахам (цвёрдым ракетным палівам), таму нават FPV-дрон з кумулятыўнай гранатай здольны ўтварыць з "Ярса" "вялікі бара-бум". А вывозіць ядзерныя зарады са сховішчаў да пазіцый ракет, калі па дарозе могуць быць дыверсанты, засады, міны, ўвогуле, ці не занадта рызыкоўна? Тым не меней, гэта ўсё робіцца насупраць логіцы і бяспецы.
Я знаходжу толькі адно тлумачэнне такой рызыкі - першы прэвентыўны удар РФ па Еўропе плануецца наносіць менавіта з нашай тэрыторыі. Што будзе адразу выяўлена тым бокам. А адзін тутэйшы палітык не вытрывае і сам пахваліцца сваёй ядзернай круцізной. А далей заходнія лідары пачнуць абмяркоўваць варыянты адказу. Куды біць у адказ - па тэрыторыі РФ, якая мае 1400 стратэгічных боегаловак, ці прыняць больш бяспечны варыянт ўдару па тэрыторыі, з якой прыляцелі ракеты? І ў іх будзе вялікая спакуса, на што разлічвае і Крэмль, выбраць апошні варыянт. У адпаведнасці з логікай: "беларусаў, безумоўна, шкада. Але не пачынаць жа сусветную ядзерную вайну. Ды яны ўжо і самі другі раз суагрэсары. А так і твар захаваем. Бо і адкажам, і не пачнем сусветнай вайны."
2👍1
Forwarded from Канал Helen Minskaya (Helen Minskaya)
Мікалай Статкевіч
26.02.2026

Пачатак:
ч.1https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147
ч.8 https://t.me/helen_minskaya_channel/6149

У Маскве ж будуць разважаць недзе так: "белорусов, конечно, жаль. Но они сами хотят быть суверенными. Пусть и огребают по полной суверенной программе. Зато наша территория останется целой".
Такім чынам, нашу краіну проста скарыстоўваюць у якасці прынады для удараў NATO, каб засцерагчы ад іх Расію.
Удары NATO, відавочна, будуць наносіцца тэрмаядзернымі боегалоўкамі 500 кілатон, і будуць скіраваныя супраць месцаў знаходжання ядзерных боепрыпасаў і іх носьбітаў. Напрыклад, па Асіповічах і Крычаву, таксама, магчыма, па тылам і камукацыям расійскіх груп ўварвання ў Балтыю, што, таксама, на нашай тэрыторыі. Палова мегатоны - вельмі сур'ёзны зарад - ударная хваля, зона разбурэнняў і пажараў распаўсюдзяцца на сотні кіламетраў, амаль па ўсёй Беларусі паветра будзе забруджана радыёактыўным дымам ад пажараў. Да прыкладу, магутнасць ядзернага зараду, узарванага амерыканцамі над Хірасімай, была 18 кілатон. Ад наступстваў выбуху тады за некалькі год памерла каля паўмільёна японцаў. Ці застанецца што ад Беларусі і беларусаў, калі мы атрымаем некалькі ўдараў па 500 кілатон? Сёння гэтак званыя "простыя" беларусы гавораць: "Затое ў нас няма вайны". Як бы ім не прыйшлося потым зайдоросціць ўкраінцам, бо на іх падаюць звычайныя, а не ядзерныя ракеты, ад якіх яшчэ можна схавацца.
Спыніць гэты вар'яцкі і смертаносны для нас план можам толькі мы самі. Незалежна ад поглядаў і спосабаў заробку. И гэта рэальна. Бо дзеці ёсць ва ўсіх і самы страшны лёс, які я не жадаю нікому - глядзець, як маленькі чалавечак пакутуе ад прамянёвай хваробы без магчымасці ўратаваць яго жыццё. Праз пэўны час наведзеная тэрмаядзерным выбухамі радыяцыя спадзе. А ва ўмовах глябальнага пацяплення цэлыя рэгіёны планеты робяцца непрыдатнымі для жыцця. Таму пуставаць доўга наша зямля не будзе. Яе заселяць іншыя народы. І яе новыя насельнікі будуць са здзіўленнем і шкадаваннем глядзець на апошніх выміраючых абарыгенаў ды здзіўляцца, як яны здолелі страціць такую бласлаўлёную зямлю.
Спадзяванняў на гэтую дзяржаву ў мяне няма. Бо памятаю, як аднойчы прачытаў у афіцыйнай газеце адказ на пытанне заходняга журналіста, як здарылася, што Расія напала на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Адказ уразіў мяне сваёй шчырасцю: "У нас учения были. Российские войска заходили по одному маршруту, а выходить могли по разным. Почему российские генералы решили выводить их так (через Украину), я не знаю. Они мне не говорили". Вось гэта
"Они мне не говорили" - гэта не пра диктатуру, не пра дэмакратыю. Гэта, ўвогуле, не пра дзяржаву. Нам прыйдзецца рабіць усё самім. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць.

НА ЗАВЯРШЭННЕ.

Не буду хаваць, мне ніякавата было прапаноўваць вам гэты тэкст. Асабліва тым, хто радаваўся майму вызваленню, хто віншаваў нас з Марынай і прапаноўваў сваю дапамогу.
Гэта было вельмі важна для нас.
Дзякуй вам, людзі!

А цяпер я малюю вам такія жудасныя перспектывы. Мне самому вельмі цяжка даўся гэты тэкст, які адабраў шмат маральных, эмацыйных і нават фізічных сіл, запасы якіх у мяне зараз і так не вельмі вялікія. Але, калі ёсць, нават толькі адзін шанец з дзесяці, што гэты жахлівы сцэнар для нас рэальны - то гэта ўжо каласальна шмат. Але, на мой погляд, а я шмат разважаў на гэту тэму, іх нашмат болей. Таму лічу сваім абавязкам папярэдзіць вас пра яго. Я веру, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне ў жыцці, ад якога нельга ўхіляцца. Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас. Таму, што папяраджаны, значыць - узброены, казалі некалі. Вы - папярэджаныя. Давайце думаць і рабіць разам, каб уратаваць Беларусь, сваіх блізкіх і свет.

Мы здолеем. Беларусь будзе жыць!

26 лютага 2026 года

Мікалай Статкевіч
7👍1
Кожны вечар беларусы Вільнюса прыходзяць да народнага мемарыяла каля амбасады Беларусі і запальваюць свечкі. Гэтае месца прысвечана тым, каго забраў рэжым Лукашэнкі, а таксама героям-добраахвотнікам, якія загінулі, абараняючы Украіну.

Свечкі гараць у памяць пра тых, каго катавалі, пра тых, хто не вярнуўся з турмаў, пра тых, хто аддаў жыццё за свабоду. Гэты ціхі, але моцны жэст — напамін пра тое, што за кожнай лічбай стаіць чалавечы лёс.

У запальванні свечак рэгулярна ўдзельнічаюць і актывісты Партыі «Народная Грамада». Бо пакуль мы памятаем, нічога не скончыцца, рэжым не пераможа. Памяць не дае рэжыму сцерці імёны, не дазваляе перапісаць гісторыю і зрабіць выгляд, што нічога не адбылося. Пакуль гарыць хоць адна свечка, гарыць і наша воля да свабоды і справядлівасці.
7🙏5👍2
Forwarded from STATKEVICH M
Дарагія сябры!

Мы з Марынай шчыра дзякуем ўсім, хто віншаваў нас з маім вызваленнем, хто прапанаваў падтрымку, хто ўсе гэтыя гады падтрымліваў нас. Для нас гэта тым болей важна, бо мы ведаем, колькі намаганняў рабіў і робіць правячы рэжым для разбурэння чалавечай салідарнасці. У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што "на волі пра мяне ўжо ўсе забыліся, што я нікому там не патрэбен". Я адказваў, што, калі нават гэта і так, то што гэта мяняе ў маёй пазіцыі? Але, насамрэч, ніколі не верыў у сваю "непатрэбнасць", бо адчуваў вашую падтрымку і калі лісты да мяне яшчэ даходзілі (ведаю, што многія людзі заплацілі за салідарнасць сваёй уласнай свабодай), і тады, калі апынуўся на 3 гады ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Бо ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна.
Чым болей ўлада баіцца "свайго" народа, тым болей яна сіл і сродкаў скіроўвае на тое, каб знішчыць салідарнасць паміж людзьмі, ператварыць іх у статак запалоханых адзіночак. Але, як мы пераконваемся зараз, гэтыя намаганні апынуліся беспаспяховымі. Бо салідарнасць была закладзена ў нас на ўзроўні інстынктаў мільёны гадоў таму, калі нашы продкі яшчэ не былі нават пралюдзьмі. Гэтак жа, як клопат пра дзяцей, напрыклад. І ніхто не ў стане гэта разбурыць. Інакш бы мы проста пераслалі быць людзьмі. Сапраўднымі людзьмі...

І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт "зачышчанай" краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.

Дзякуй вам, Людзі!

Але вельмі балюча хвалюе як шмат людзей яшчэ застаюцца ў зняволенні. Памятаем пра іх, падтрымліваем іх родных, робім ўсё дзеля іх вызвалення!

Свабоду ўсім палітвязням!

Мікалай Статкевіч
19👍1
Forwarded from STATKEVICH M
Днямі я апублікаваў артыкул "АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА "БАЛКОНЕ", у якім выказаў і абгрунтаваў засцярогі пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі і пагрозу прымянення Масквой ядзернай зброі з нашай зямлі. Сказаўшы "А" трэба казаць і "Б". Калі кажаш пра пагрозу, трэба прапанаваць і варыяны яе нейтралізацыі. Прапаную такі плані. Вось яго змест:
Вядома, што на тэрыторыі Польшчы ўжо тысячы маладых беларусаў, змушаных пад пагрозай рэпрэсій пакінуць сваю краіну, прайшлі вайсковую падрыхтоўку . Мы прапануем сфармаваць з іх Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус. (далей - корпус). Мы заклікаем еўрапейскія кріны забяспечыць корпус фінансава, таксама баявым рыштункам, ўзбраеннем і вайсковай(у тыі ліку і цяжкой) тэхнікай.
Прапануем размясціць корпус каля беларуска-украінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агоэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі.
Таксама задачай корпуса Будзе супрацьдзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі. Апынуўшыся перад пагрозай удара ў тыл групоўкі ўварвання і з паўсталай краінай за спіной расійскія мілітарысты будуць змушаны адмовіцца ад агрэсіі.
Таксама задачай корпуса будзе сілавое зімушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.
Я звяртаюся да лідараў еўрапейскіх краін з просьбай разгледзець наш зварот і даць беларусам шанец самім уратаваць сваю краіну, Еўропу і свет.
Мы заклікаем нашых партнёраў па Беларускаму нацыянальнаму Кангрэсу далучыцца да нашай працы па прасоўванню і рэалізацыі гэтага плана.
Мікалай Статкевіч


2 сакавіка 2026г.
5👍2🔥2
Сумная навіна прыйшла сёння. Падчас выканання баявога задання ва Украіне 4 сакавіка загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі.

Яму было ўсяго 40 гадоў. У Васіля засталіся двое непаўналетніх дзяцей, жонка і блізкія людзі, для якіх ён быў надзейнай апорай. Цяжка нават уявіць боль, які цяпер перажывае яго сям’я.

Васіль быў адным з тых беларусаў, хто не змог застацца абыякавым да людскога болю і захопніцкай вайны. Ён змагаўся супраць расійскай агрэсіі і за будучыню, у якой Беларусь і Украіна будуць вольнымі.

Шчырыя спачуванні родным і блізкім Васіля. Светлая памяць. Герояў не забываюць. 🕯️
😢123
Дарагія жанчыны ! 🌷

Шчыра віншую вас з цудоўным святам — 8 Сакавіка!
Дзякуй вам за сілу, смеласць, мудрасць і неабыякавасць. Вы натхняеце сваім прыкладам, падтрымліваеце адзін аднаго і ўносіце вялікі ўклад у агульную справу і будучыню нашай краіны.

Няхай у вашым жыцці будзе больш радасці, цеплыні, любові і светлых надзей. Жадаю моцнага здароўя, унутранай сілы, дабрабыту і здзяйснення самых шчырых жаданняў.

Няхай побач заўсёды будуць людзі, якія цэняць, падтрымліваюць і берагуць вас.
Са святам вясны, прыгажосці і годнасці! 🌸
2
А вось творчасць мужчын Народнай Грамады. Віншуем!
1
Forwarded from STATKEVICH M
З НАГОДЫ 8 САКАВІКА

Сёння ў Беларусі святкуюць Жаночы дзень. Ведаю, што стаўленне да гэтага свята ў многіх неадназначнае. Некалі і я сам казаў пра яго штучнасць і афіцыёзнасць. І нават ціха пасмейваўся з жанчынак, якія ўрачыста неслі перад сабой са сваёй працы пакамечаны гваздзік. Пакуль хатні "спецыяліст па этыцы" аднойчы не спыталася ў мяне: "А ты хоць уяўляеш, для якой велізарнай колькасці нашых жанчын гэтае свята - адзіная магчымасць атрымаць кветку ў падарунак?" Мне зрабілася сорамна.
Людзям патрэбна радасць, патрэбна свята. Яны здольныя ачалавечыць, ператварыць у нармальнае свята любую прапагандысцкую дату. Нават гадавіну кастрычніцкага перавароту, 7 лістапада, як ад пачатку называлі яе самі бальшавікі.
Такая ж метамарфоза адбылася і з 8 сакавіка. У гэты дзень нашы жанчыны чакаюць ад мужчын кветак, увагі і падарункаў. Маю падазрэнне, што і некаторыя феміністкі таксама.
Акрамя сотняў жанчын, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні па палітычным прычынам.
Сотні нашых пяшчотных, разумных  прыгожых, адчувальных жанчын апынуліся ў нялюдзкіх месцах, дзе штодня сустракаюцца з грубасцю, прымусам, падаўленнем, у чужым і далёкім ад іх сацыяльным асяродку.  Для іх сённяшні дзень гэта толькі балючы напамін пра страчанае нармальнае жыццё сярод блізкіх, пра кветкі, падарункі і віншаванні ў тым, былым жыцці. Мне бывае балюча і сорамна за тое, што мы дазволілі такое.
Таму ў гэты дзень я віншую жанчын-палітзняволеных. І зычу ім, найперш, хуткага вызвалення. І няхай на волі ўсе кветкі свету будуць ля вашых ног. Вы гэтага, безумоўна, вартыя!
З павагай і любоўю,

Мікалай Статкевіч
8 сакавіка
9👍2
В. а. міжнароднага сакратара партыі «Народная Грамада» Жанна Семянтовіч прыняла ўдзел у з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, які адбыўся 7 сакавіка. Таксама Жанне Семянтовіч удалося паразмаўляць са старшынём партыі (і віцэ-канцлерам Аўстрыі) Андрэасам Баблерам і нагадаць пра палітзняволеных у Беларусі і пра лёс Мікалая Статкевіча.
Падрабязнасці — у наступным допісы.
4
Когда весь зал — социал-демократы: как в Австрии прошел Социал-демократический конгресс «здорового человека»

В субботу, 7 марта, я в качестве и.о. международного секретаря социал-демократической партии «Народная Грамада» присутствовала на съезде Социал-демократической партии Австрии и получила массу впечатлений. Зал Конгресса был полон, около тысячи человек. Все слушатели — «все в этом зале социал-демократы», как сказала нам, иностранным гостям, представительница австрийской партии — вставали во время речи Андреаса Баблера не меньше пяти раз, а продолжительные аплодисменты звучали более десяти раз.

Первым выступил мэр Вены Михаэль Людвиг. Он подчеркнул роль социал-демократов как силы, способной обеспечивать мир, социальное партнёрство и развитие города, напомнив, что именно при их руководстве Вена строит доступное жильё, тогда как при прежней коалиции ÖVP–FPÖ 60 000 федеральных квартир так и не были реализованы.

Затем выступил председатель Социал-демократической партии Австрии и вице-канцлер Андреас Баблер. Он говорил о возвращении социал-демократов в правительство после семи лет, о цели партии — улучшать жизнь людей, о трудностях после выборов и о том, что социал-демократия всегда проявляет себя в кризисные моменты. Баблер высоко оценил работу министра финансов Маркуса Мартербауэра, раскритиковал аморальные цены в энергетике и подчеркнул, что СПÖ защищает интересы работников.

Съезд прошёл под девизом «Порядок вместо разделения», и именно в этой логике Баблер говорил о миграции: он выступил за порядок, уважение и быструю интеграцию, напомнив о вкладе мигрантов в процветание Австрии. Он связал растущее неравенство с угрозой демократии, призвал к укреплению прав женщин и признал ошибки партии, завершив речь призывом к единству и решимости, под который зал встал и долго аплодировал.

Выступление Андреаса Баблера прозвучало как образцовая современная политическая речь — свободная, страстная, профессиональная и настолько убедительная, что с первых минут увлекла весь зал. Неудивительно, что по итогам голосования он получил 81,51 процента и был переизбран председателем Социал-демократической партии Австрии.

В короткой беседе с Андреасом Баблером я рассказала о том, что в Беларуси остаётся более 1500 политзаключённых, и что лидер партии «Народная Грамада» Николай Статкевич, недавно освобождённый, провёл шесть лет в тюрьме в жестких условиях инкоммуникадо. Андреас Баблер выразил готовность к диалогу и подчеркнул, что австрийские социал-демократы открыты к укреплению солидарности и поддержке демократических сил Беларуси.

Жанна Сементович, и.о. международного секретаря партии «Народная Грамада»
👍52
Лідар партыі «Народная Грамада», былы палітвязень Мікалай Статкевіч стаў лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай прэміі Homo Homini 2026. Узнагарода была ўручана падчас адкрыцця 28-га Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека One World, які праходзіць у Празе з 11 па 19 сакавіка.

Прэмію Homo Homini штогод уручае чэшская праваабарончая арганізацыя «Чалавек у бядзе» — адна з найбольш вядомых міжнародных арганізацый у галіне абароны правоў чалавека. Яе атрымліваюць тыя, хто праяўляе выключную мужнасць у змаганні за дэмакратыю, правы чалавека і мірнае вырашэнне палітычных канфліктаў.

Сёлета ўзнагарода прысуджана Мікалаю Статкевічу за шматгадовую прынцыповую барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Асобна адзначана яго рашэнне застацца ў краіне пасля вызвалення з турмы ў 2025 годзе, нягледзячы на рызыкі і ціск з боку ўладаў.

Гэтае прызнанне важнае не толькі для самога Мікалая і нашай партыі. Гэта знак міжнароднай салідарнасці з усімі беларусамі, якія працягваюць змагацца за свабоду і правы чалавека, якія пацярпелі за свае перакананні і былі вымушаныя прайсці праз турмы і рэпрэсіі.
10