Заява Рады БНК: Рукі прэч ад Курапатаў!

На сваім чарговым паседжанні 12 чэрвеня 2018 года Рада БНК прыняла заяву ў падтрымку абаронцаў Курапатаў.

Заява Рады БНК

Рукі прэч ад Курапатаў!

Рады БНК выказвае свой пратэст рашэнню ўладаў дазволіць дзейнасць рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах.

Рада БНК падтрымлівае патрабаванні абаронцаў Курапатаў і выяўляе салідарнасць з актывістамі, якія штодня праводзяць акцыі пратэсту.

12.06.2018

г. Менск