Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Зміцер Бародка: “Зноў пачынаецца гандаль Захаду з Лукашэнкам”

Спроба змусіць Мікалая Статкевіча напісаць прашэнне аб памілаванні вынікае з сур’ёзных праблемаў у беларускай эканоміцы, лічыць грамадскі актывіст Зміцер Бародка. 

Глядзець відэа Глядзець відэа


Паводле дзеяча, беларуская гаспадарка перажывае значны крызіс і не мае ніякіх перспектываў развіцця. «Адсюль Беларусь пачынае перамовы з Сусветнаю гандлёвай арганізацыяй наконт магчымасці ўступлення.

Для гэтага ўлады Беларусі мусяць выпусціць палітвязняў, а Мікола Статкевіч – адна са знакавых асобаў», – адзначыў Бародка.

На думку грамадскага актывіста, зноў пачынаецца працэс гандлю паміж Захадам і Лукашэнкам. І хоць Захад разумее, што Лукашэнка не пойдзе на сур’ёзныя змены, аднак не перастане гандлявацца. Бародка падкрэсліў: заходнія краіны супрацоўнічаюць з рэжымам Лукашэнкі ў выніку магутнага лобі беларускага лідара ў Еўропе. «Лукашэнка ўкладае вялікія грошы ў адмыванне вобразу Беларусі і будаванне яе пазітыўнага іміджу», – мяркуе Бародка.

На ягоную думку, кіраўнік Беларусі імкнецца захаваць добры твар перад сусветнаю супольнасцю. Адзін са спосабаў – вызваліць палітвязняў, але толькі тады, калі яны самі напішуць прашэнні аб памілаванні.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

 


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34