Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Актуальна

Зміцер Дашкевіч сарваў адкрыццё помніка Леніну

Адкрыццё рэстаўраванага помніка Леніну каля МТЗ сарвалі дэмакратычныя актывісты. 7 лістапада, як піша nn.by, падчас адкрыцця помніка тры дэмакратычныя актывісты ў натоўпе ўдзельнікаў пачалі крычаць “Ганьба!”. У адказ камуністы пачалі крычаць: “Мір, партыя, камсамол!”

У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама і адзін з лідараў камуністаў Ігар Карпенка. Падчас інцыдэнту яго адразу ж дзеля бяспекі адвялі ўбок асобы ў цывільным.

Пратэстоўцаў затрымалі супрацоўнікі АМАПа. Лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча да машыны занеслі чатыры міліцыянты.

Пасля гэтага арганізатары ўключылі для прысутных “Гімн Усебеларускага народнага сходу” ў выкананні Аляксея Хлястова.

Як паведамляла Еўрарадыё, помнік Леніну стаяў у двары Мінскага трактарнага завода. Да чарговых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі яго вынеслі да прахадной завода — “па просьбах ветэранаў і камуністаў”.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34