Актыўныя дзеянні на поўдні Украіны

20.04.2022

«Чуў, што РФ аднавіла актыўныя дзеянні на поўдні Украіны. Відавочна, што першапачатковая мэта – змяніць палітычны рэжым і паставіць ва ўладзе марыянеткавы ўрад, правалілася. Цяпер, як я зразумеў, аб’явілі мэтай вайны пашырэнне тэрыторый ЛНР-ДНР да межаў адпаведных абласцей.

Думаю, што гэта спроба скончыць вайну, дасягнуўшы такіх межаў і аб’явіўшы гэта дасягненнем мэтаў агрэсіі. Але ж, каб скончыць вайну, патрэбна згода абодвух бакоў. А Украіна не пагодзіцца яе спыніць, калі страціць новыя тэрыторыі. Такім чынам, лакалізацыя канфлікта ў прасторы толькі працягне яго ў часе. На невызначаны час. Неразумнае рашэнне, якое зацягне РФ у багну перманентнага канфлікту не толькі з Украінай, але і з амаль усім светам.»

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.