БНК будзе працягваць кампанію "Уладу – народу!"
Кампанія вяртання ўлады народу – адная з галоўных у парадку дня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
Камісіі прапануюць Радзе разгледзець пытанні:
фармаванне рэгіянальных кааліцый;
прыняцце сімволікі БНК;
сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне;
пагрозы незалежнасці Беларусі;
план далейшай грамадска-палітычнай кампаніі «Улада – народу» у 2017 годзе.
Таксама сябры камісій на даручэнне Рады БНК накіравалі ліст міністру абароны РБ, з тэкстам якога грамадскасць будзе азнаёмленая пазней.