Беларускі Нацыянальны Кангрэс

БНК будзе працягваць кампанію "Уладу — народу!"

Кампанія вяртання ўлады народу — адная з галоўных у парадку дня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Камісіі прапануюць Радзе разгледзець пытанні:

фармаванне рэгіянальных кааліцый;

прыняцце сімволікі БНК;

сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне;

пагрозы незалежнасці Беларусі;

план далейшай грамадска-палітычнай кампаніі «Улада — народу» у 2017 годзе.

Таксама сябры камісій на даручэнне Рады БНК накіравалі ліст міністру абароны РБ, з тэкстам якога грамадскасць будзе азнаёмленая пазней.