Далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый

З ліста ад 03.10.2022

“З тых падзей на волі, інфармацыя пра якія дайшла, уразіла паспешлівае рашэнне Крамля пра далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый. Не ведаю, якімі матывамі кіравалася Масква. “Заднім чынам” стварыць нагоду для мабілізацыі (бараніць тэрыторыю РФ), дэмаралізаваць Украіну, запалохаць суседнія дзяржавы, стварыць у расійскім грамадстве “крымскую эйфарыю” і даць Пуціну карт-бланш на пасаду прэзідэнта да 2030 года?

> > >󠆡

Расійская мабілізацыя

З ліста ад 29.09.2022

“Расійская мабілізацыя вымушаная банальныі недахопам сухапутных войскаў. Хоць і пісалі, што ва Украіне ваявала толькі 20% расійскай арміі, але ж гэта (з улікам кампенсацыі страт) блізу паловы сухапутных войскаў.

> > >󠆡

Кітай дапаможа толькі словамі

З ліста ад 19.09.2022

“Афіцыёз шмат піша пра ШОС. Увогуле, стала тэндэнцыяй маляваць ШОС ці той жа БРІКС, як нейкія магутныя блокі, здольныя супрацьстаяць калектыўнаму Захаду.

Калі Захад зараз сапраўды кансалідаваны намаганнямі Байдэна і дзеяннямі Пуціна, то ў ШОС і БРІКС уваходзяць вельмі разнастайныя па палітычным і эканамічным мадэлямі, часта варожыя паміж сабой краіны.

> > >󠆡

Наша адкладзеная перамога

З ліста ад 01.09.2022

“У дзяцінстве, калі ў СССР пачаўся бум усходніх адзінаборстваў, сярод хлапчукоў хадзілі гісторыі пра кропкі на целе чалавека, удар у якія спачатку не выклікае знешніх праяваў, але праз пэўны час прыводзіць да смерці.

> > >󠆡

Камера вышэй і на сантыметраў 7 шырэй

З ліста ад 22.08.2022

“Галоўная навіна – перавялі ў камеру паверхам вышэй. Яна на сантыметраў 7 шырэй і гэтага хапіла, каб “прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам. У выніку цяпер, хоць і “зігзагам”, але можна прайсці па камеры пяць крокаў.

> > >󠆡