Наша адкладзеная перамога

З ліста ад 01.09.2022

“У дзяцінстве, калі ў СССР пачаўся бум усходніх адзінаборстваў, сярод хлапчукоў хадзілі гісторыі пра кропкі на целе чалавека, удар у якія спачатку не выклікае знешніх праяваў, але праз пэўны час прыводзіць да смерці. І адзін з удзельнікаў адзінаборства спачатку хваліцца перамогай, а потым памірае з-за такога ўдару.

Не ведаю, ці праўда бываюць такія адкладзеныя перамогі ці адкладзеныя смерці (з якога боку паглядзець) у адзінаборствах, але ў палітыцы яны бываюць дакладна. І некаторыя ўсё не могуць скарыцца са сваёй палітычнай смерцю, з нашай адкладзенай перамогай.”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае