Лісты на волю

Эканамічная вайна

З ліста ад 24.10.2022

“Афіцыёз зараз мусіруе тэмы пра эканамічныя цяжкасці на Захадзе і масавыя пратэсты там супраць антырасійскіх санкцый. Але, адрозна ад РФ і РБ, па выніках года на Захадзе чакаецца эканамічны рост. Дэманстрацыі там, адрозна ад несвабодныя краін, звыклы элемент грамадскага жыцця. З любых і супрацьлеглых нагод. Асабліва ў паўднёва-еўрапейскіх краінах, дзе гэта, як ствараецца ўражанне, адзін з папулярных спосабаў выказвання і баўлення часу.

А рэальнае палітычнае значэнне маюць настроі большасці. Як прачытаў у “СБ”, ледзь не 2/3 жыхароў ФРГ па сацапытанням лічаць неабходным захоўваць ці пашыраць санкцыі супраць РФ. Прытым, што большасць немцаў лічаць, што абсалютныя страты РФ у выніку санкцый меньшыя, чым у Захада. Але немцы разумеюць, што эканамічная вайна лепш, чым сапраўдная. Да таго ж, адносныя страты РФ значна большыя, чым у ЕС, бо эканоміка разоў у 10 меньшая”.

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае