Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў

Сёння, 28 ліпеня, у Мінску каля ГУМа Аб\’яднаная грамадзянская партыя (АГП) правяла пікет салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў.

Пікет выклікаў нервовую рэакцыю ўладаў. На яго прыйшоў намеснік старшыні выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна Мінска Барыс Кручкоў і дзясятак сілавікоў у цывільным. 

«На пікеце павінны быць партрэты кандыдата, а не іншых людзей», — накінуўся на Лябедзьку Барыс Кручкоў, вылучаны ў выбаркам Камуністычнай партыяй.

У адказ на гэта Лябедзька і Карняенка дасталі Выбарчы кодэкс і папрасілі пазначыць артыкул, дзе прапісана, з якімі партрэтамі можна стаяць. «Вы ж агітуеце за сябе, таму пра сябе і кажыце», — нерваваліся прадстаўнікі камісіі (на першым фота спінамі).

Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў

Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў

Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў

Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў  

Лідар АГП Анатоль Лябедзька збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты. Статус прэтэндэнта дазваляе яму арганізоўваць пікеты.

Пікетоўцы згадалі ў тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які застаецца за кратамі.

Фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва