Навіны

Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых

У чарговы раз бярозаўчанам нагадалі пра наяўнасць палітвязняў у краіне.

У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”.

Да гэтага часу ў беларускіх месцах прымусовага ўтрымання знаходзяцца 6 палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Ігар Пракапенка і Юрый Рубцоў.

Read More
Навіны

Кампанія ў падтрымку Яўгена Васьковіча

У панядзелак 16 лютага, у Дзень Салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Менску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітзьняволенаму Яўгену Васьковічу.

Малады чалавек асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні ў дачыненьні будынку Камітэту дзяржбясьпекі ў Бабруйску.

Read More
Навіны

Чым кормяць зняволеных?

«У тазіку, напоўненым бурай жыжкай, зняволеныя чарпаком спрабуюць знайсці парэшткі рыбы. Гэта відовішча, прыніжальнае для чалавечай годнасці».

Так ахарактарызаваў харчаванне ў калоніі №17, што знаходзіцца ў Шклове, палітвязень Мікалай Статкевіч, кандыдат ў прэзідэнты на мінулых выбарах.

Read More
Навіны

Павіншуйце палітвязня!

26 лютага свой дваццаць чацвёрты дзень народзінаў сустрэне Яўген Васьковіч.

Павіншаваць палітвязня вы можаце па адрасе:

212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15

У траўні 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю.

Read More
Навіны

Колькі каштуе зняволенне?

Аплата за ўтрыманне ў шклоўскай калоніі — у 1,5 разы вышэй, чым за зняволенне ў турме.

Мікалай Статкевіч даведаўся аб памерах «аплаты за ўтрыманне» ў калоніі №17, куды ён быў этапаваны месяц таму, пасля трох гадоў у магілёўскай турме.

Read More