Лісты на волю

Размінаючае практыкаванне

05.05.2022

“Дарэчы, адно з разміначных практыкаванняў – стаяць на адной назе з заплюшчанымі вачыма на час. Сёння [05.05] стаяў, пакуль не далічыў да 100. Потым надакучыла. Пасля прынеслі газеты і ў “АіФ” прачытаў, што па часе выканання гэтага спрактыкаваныя можна вызначыць біялагічны ўзрост. Напрыклад, калі 4÷5 секунд, то чалавеку болей за 60 год. Калі 30′, то 20 гадоў. Цікава, дык колькі тады мне? ? Немаўля, ці што? ?

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.