Пачынаецца “газавая вайна”

03.05.2022

«Зараз пачынаецца “газавая вайна” паміж РФ і ЕС. Абодва бакі ўзаемазалежныя ў гэтым пытанні, бо звязаныя агульнымі газаправодамі. Але ў выніку гэтай “вайны” залежнасць гэтая праз пару год зробіцца аднабаковай. Бо яна толькі падштурхне пераход ЕС да “зялёнай энэргетыкі і паскорыць інвестыцыі ў яе. А вось РФ будзе цяжка знайсці інвестараў для газаправодаў у іншыя рэгіёны свету ці на велізарныя магутнасці па звадкаванню газа.»

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.