У Полацку міліцыя вартавала транспарант "Свабоду Статкевічу"

Расцяжка з такім лозунгам правісела гадзіну і яе магло ўбачыць шмат людзей.

2 жніўня банэр вывесілі прадстаўнікі грамадскага аб\’яднання “Свабодны рэгіён”, інфармуе freeregion.info

Літаральна праз 10 хвілін да банера пад\’ехала міліцэйская машына і прастаяла там не менш за 20 хвілін. Потым машына з\’ехала і прыйшлі двое міліцыянераў, якія “ахоўвалі” расцяжку яшчэ хвілін 15. 

Далей прыбылі людзі ў цывільным і хвілін пяць разглядалі плакат. Затым сфатаграфавалі яго і толькі потым знялі. Такім чынам мінакі амаль гадзіну маглі бачыць транспарант у падтрымку палітвязня.

У Полацку міліцыя вартавала транспарант "Свабоду Статкевічу"

У Полацку міліцыя вартавала транспарант "Свабоду Статкевічу"

У Полацку міліцыя вартавала транспарант "Свабоду Статкевічу"